Новыя падрабязнасці крывавай перастрэлкі ў Нью-Джэрсі

11 декабря 2019
Паводле некаторых звестак, усё пачалося на гарадскіх могілках, дзе некалькі злачынцаў,  імаверна,  жадалі пракруціць продаж наркотыкаў. Супрацоўнікі гарадской паліцыі паспрабавалі затрымаць падазроных, аднак тыя збеглі. Пазней высветлілася, што яны забарыкадаваліся ў кашэрным супермаркеце. Паліцыя вяла перастрэлку са зламыснікамі некалькі гадзін.

У спецаперацыі ўдзельнічалі верталёты і нават браневікі. Улады эвакуіравалі людзей з найбліжэйшых будынкаў, у тым ліку размешчанай побач каталіцкай школы.