Новыя падрабязнасці з Утрэхта

19 марта 2019

Паліцыя Нідэрландаў знайшла запіску ў машыне 37-гадовага ўраджэнца Турцыі  Гёкмана Таніса,  які быў затрыманы 18 сакавіка за страляніну ў трамваі. Змест  гаворыць пра тое,  што атака была спланаваным тэрактам. Але  паліцыя працягвае разглядаць і іншыя версіі, паводле  адной з якіх  злачынец  мог загадзя ведаць  кагосьці з ахвяраў. Нагадаем,  у выніку страляніны загінулі тры чалавекі, яшчэ пяць атрымалі раненні.