Навіны з суседняй Украіны

8 февраля 2017

Вялікую нестабільнасць у Данбасе даказала дзёрзкае забойства ў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспубліцы.

Загінуў камандзір батальёна апалчэнцаў, вядомы пад пазыўным Гіві. У момант гібелі Міхаіл Талстых знаходзіўся ў сваім кабінеце на базе атрада ў Данецку. Паводле розных звестак, у памяшканні адбыўся выбух альбо стрэл з рэактыўнага агнямёта "Чмель". У будынку ўзнік пажар. Вядома, што на Талстых некалькі разоў учыняліся замахі. У мясцовай пракуратуры заявілі, што ўжо выйшлі на след меркаваных злачынцаў. У ДНР узмацнілі меры бяспекі і аб’явяць жалобу. Кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка заявіў, што камандзір батальёна "Самалі" загінуў у выніку тэракта.

Былы прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў прэзентаваў у Маскве сваю другую кнігу - "Урокі Майдана. Украіна пасля перавароту". Першая звалася "Украіна на ростанях". Азараў дэталёва з прафесійных пазіцый аналізуе сучасны стан украінскай эканомікі, грамадзянскіх свабод на Украіне, разбірае асноўныя вехі палітычнага жыцця краіны пасля Майдана.

Ну, а ў Кіеве гучаць заклікі аб’явіць байкот пасольству Германіі. Напярэдадні нямецкі пасол дапусціў, што рэгіянальныя выбары ў Данбасе могуць быць праведзеныя ва ўмовах прысутнасці расійскіх войскаў. Але ўкраінскія ўлады разглядаюць менавіта вывядзенне расійскіх войскаў як умову для правядзення любых выбараў у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам. МЗС Германіі палічыла за лепшае пакінуць дыпламатычны інцыдэнт без адказу.