Новы ўрад Грэцыі прывялі да прысягі

23 сентября 2015

Цырымонія прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Афінах, у ёй прыняў удзел Архіепіскап Афінскі і ўсёй Грэцыі. Па традыцыі міністры пакляліся служыць інтарэсам народа. Склад новага Кабінета міністраў амаль не змяніўся. Цыпрас пакінуў на сваіх пасадах ключавых міністраў, якія працавалі з ім пасля першай перамогі партыі СІРЫЗА на выбарах у студзені. Захавалі свае пасады віцэ-прэм'ер, міністры фінансаў, замежных спраў і абароны. Толькі некалькі ведамстваў былі ператвораныя і атрымалі новых кіраўнікоў. Новаму Кабінету міністраў давядзецца працаваць у складаных умовах. Трэба рэалізаваць 65 праектаў рэформ, загаданых міжнароднымі крэдыторамі.