Нарвежскі мільярдэр гатовы падаць 5 000 начлегаў для ўцекачоў

9 сентября 2015

Гатовы дапамагчы нарвежскі мільярдэр. Петэр Стардален можа падаць у нумарах сваіх гатэляў 5 000 начлегаў для ўцекачоў. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў мікраблогу Twitter. Служба па справах мігрантаў заявіла, што вывучыць прапанову Стардалена ў выпадку недахопу месцаў у спецыяльных цэнтрах па прыёме ўцекачоў. Раней паведамлялася, што сёлета колькасць мігрантаў, якія прыязджаюць у Нарвегію, наблізілася да 11 000. Зараз асноўная маса ўцекачоў - сірыйцы, афганцы і эрытрэйцы.