Нобелеўская прэмія міру - у Міжнароднай кампаніі па забароне ядзернай зброі

10 декабря 2017

Гэтымі хвілінамі ў Осла стартавала ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру. Яе прысудзілі Міжнароднай кампаніі па забароне ядзернай зброі. На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічаюць члены нарвежскай каралеўскай сям'і і прэм'ер-міністр краіны.

Астатнія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі атрымаюць яе ў Стакгольме. Памятны медаль і ганаровы дыплом пераможцам уручыць кароль Карл XVI Густаў. Пасля гэтага адбудзецца святочны банкет.