У Бельгіі невядомы адкрыў агонь па паліцэйскіх і ўзяў у заложніцы жанчыну

29 мая 2018

Тэрміновыя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Бельгіі. Тут невядомы адкрыў агонь па паліцэйскіх і ўзяў у заложніцы жанчыну. Яны схаваліся ў школе непадалёк. Злачынцу ўдалося ліквідаваць, але падчас аперацыі двое паліцэскіх былі смяротна паранены.