Няўдача ў мірным урэгуляванні сірыйскага канфлікту - агульны правал сусветнай супольнасці

23 ноября 2016

Такую заяву зрабіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Канфлікт у Сірыі пачаўся ў сакавіку 2011 года. Урадавай арміі супрацьстаяць шматлікія групоўкі. Паводле звестак міжнароднай арганізацыі, ахвярамі канфлікту сталі каля 300 тысяч сірыйцаў. Генсакратар у сувязі з гэтым заклікаў усіх "задзейнічаць свой уплыў і аднавіць рэжым спынення баявых дзеянняў", а таксама забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі сірыйцам, якія маюць у ёй патрэбу.