Няма вакцыны - няма працы: не сціхаюць бунты будаўнікоў у Мельбурне

22 сентября 2021

Ужо пяты дзень у Мельбурне працягваюцца пратэсты супраць санітарных абмежаванняў і абавязковай вакцынацыі. Чарговая акцыя сабрала не менш як тысячу чалавек. Людзі прайшлі па галоўных вуліцах і сабраліся ля будынку ваеннага мемарыяла, дзе былі заблакіраваныя паліцыяй. Вартавыя парадку не цырымоняцца. Пратэсты разганяюць з ужываннем пярцовага газу, святлошумавых гранат і дымавых шашак. Не шкадуюць і дубінак. Пратэстуючых збіваюць - аднаму разбілі твар у кроў.