Расійскія касманаўты, якія нясуць вахту на МКС, павіншавалі планету са святам

12 апреля 2018

Сёння - Дзень касманаўтыкі. Расійскія касманаўты, якія нясуць вахту на МКС, Антон Шкапляроў і Алег Арцем’еў, касманаўт з беларускімі каранямі, павіншавалі планету з святам.

Алег Арцем’еў, касманаўт-выпрабавальнік: "Дарагія сябры, калегі, паважаныя ветэраны, віншуем вас з Днём касманаўтыкі! Для нас асаблівы гонар - адзначаць гэты дзень у космасе на борце МКС. Дарэчы, МКС сёлета спаўняецца 20 гадоў, з дня запуску першага модуля станцыя ператварылася ў самы маштабны міжнародны праект сучаснасці".

Беларусь сёння займае трывалае месца ў сусветным працэсе засваення касмічнай прасторы. Зараз ідзе праца над новым спадарожнікам. А ў верасні наша краіна прыме міжнародны касмічны кангрэс.