Непагадзь у Францыі

20 июня 2013

У двух дэпартаментах краіны на найбліжэйшыя суткі захоўваецца вышэйшы - чырвоны - узровень трывогі. Яшчэ ў дзесяці дэпартаментах паўднёва-заходняй часткі краіны ўведзены аранжавы рэжым. Гэта звязана з праліўнымі дажджамі і пагрозай паводкі. У зоне падтаплення апынуўся горад Лурд і знакаміты храмавы комплекс. Адтуль эвакуіраваныя тысячы паломнікаў, адмянілі і раней намечаныя візіты.