Незвычайная выратавальная аперацыя ў Інданезіі.

14 ноября 2017

Незвычайная выратавальная аперацыя разгарнулася ў Інданезіі. На ўзбярэжжа правінцыі Ачэх ратавальнікі і мясцовыя жыхары спрабавалі вярнуць у ваду кашалотаў, якія выкінуліся на бераг. 4 кіты загінулі, 6 атрымалася адправіць назад. Людзі асцерагаюцца, што яны могуць вярнуцца на бераг да мёртвых суродзічаў. Прычына таго, што адбылося, не ясная. Магчыма, гэта хвароба кашалотаў.