Нямецкае выданне апублікавала заклік да забойства Уладзіміра Пуціна

19 апреля 2023

Страцілі берагі -  нямецкае выданне Die Welt апублікавала заклік да забойства Уладзіміра Пуціна. Прапанова зыходзіла ад амерыканскага журналіста Фрэда Каплана, інтэрв'ю з якім апублікавала газета. Ён гаварыў пра найбольш просты спосаб вырашыць сітуацыю на Украіне, а менавіта праз фізічную ліквідацыю прэзідэнта Расіі. Менавіта гэту цытату і вынеслі ў загаловак. На экстрэмісцкі заклік звярнуў увагу пасол Расіі ў Германіі Сяргей Нячаеў. Ён заявіў, што выданне перайшло ўсе межы. Пасля чаго Die Welt змяніла загаловак на іншы. Зараз інтэрв'ю называецца "Без ЗША Украіна не выжыве".