Невядомы залез на калядную елку перад Белым домам

22 декабря 2018

Своеасабліва вырашыў адзначыць святы чалавек у Вашынгтоне. Невядомы залез на галоўную калядную елку перад Белым домам. Мужчына знаходзіўся ў стане моцнага эмацыйнага ўзрушэння. Праваахоўнікам прыйшлося змарнаваць шмат часу на перамовы, перш чым парушальнік пагадзіўся спусціцца. У гарадской паліцыі паведамілі, што пасля інцыдэнту мужчыну даставілі на псіхіятрычны агляд. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, аднак некалькі агнёў, якія ўпрыгожвалі елку, зламаліся.