Не справіўся з кіраваннем

1 июня 2015

У міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса аўтамабіль пратараніў адзін з тэрміналаў. Пацярпелі тры чалавекі - вадзіцель, пасажыр і 9-гадовая дзяўчынка. Яны дастаўлены ў бальніцу. Стан дзіцяці крытычны. Паліцыя сцвярджае, што, хутчэй за ўсё, вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Зараз частка пад'язных дарог да тэрміналаў аэрапорта перакрыта ў сувязі з інцыдэнтам. Акалічнасці здарэння высвятляюцца. Рэйсы адпраўляюцца па раскладзе.