Не зусім мяккая пасадка

7 октября 2017

У Сетцы з'явілася відэа, на якім самалёт А380, што выконваў рэйс Дубай - Дзюсельдорф, ледзь не вылецеў з пасадачнай паласы з-за бакавога ветру, выкліканага ўраганам "Ксаўе". На кадрах відаць, што калі шасі лайнера дакрануліся да зямлі, хваставую частку самалёта стала заносіць. Але дзякуючы прафесійным дзеянням пілотаў удалося выраўнаваць самалёт і паспяхова завяршыць пасадку.