"Не мой кароль!": брытанцы збіраюцца пратэставаць супраць каранацыі Карла III

6 мая 2023

Лондан пры павышаных мерах бяспекі рыхтуецца да каранацыі Карла III. Дапамагаць "любіць манархію" будуць 11,5 тысячы паліцэйскіх, а ў цырымоніі возьмуць удзел 10 тысяч вайскоўцаў, на дахах дзяжураць снайперы. Гэта нядзіўна, бо ўсё больш брытанцаў схіляюцца да рэспублікі. Цырымонія пачынаецца з працэсіі ад Букінгемскага палаца да Вестмінстэрскага абацтва. Апошні раз такое мерапрыемства ў Вялікабрытаніі праходзіла 70 гадоў таму, тады цяперашняму каралю было 4 гады.

Тысячы пратэстоўцаў плануюць сабрацца на шляху ўрачыстага шэсця і на Трафальгарскай плошчы ў Лондане, піша "Дэйлі Мейл". Адзначаецца, што паліцыя ўжо пачала  затрымліваць антыманархістаў, якія выходзяць з плакатамі.