Паводкі ў краінах Лацінскай Амерыкі

5 Лістапада 2014

У цэнтральных раёнах Перу, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, загінулі 11 чалавек. Больш за 100 сямей засталіся без прытулку. Сур'ёзна пацярпелі з-за разводдзя рэк фермерскія гаспадаркі. Селевыя патокі блакіравалі многія аўтатрасы. Улады Перу ўжо адправілі вайскоўцаў у пацярпелыя ад катастрофы раёны.


Першай удар трапічных ліўняў прыняла на сябе Аргенціна. Многія вуліцы Буэнас-Айрэса апынуліся пад вадой. Вядома аб двух загінуўшых. Улады эвакуіравалі 5 тысяч чалавек.