Паводка на Балканах не спадае

19 мая 2014

Ахвярамі наймагутнейшай за 120 гадоў паводкі на Балканах сталі 44 чалавекі. За тры дні тут выпала трохмесячная норма ападкаў. Ад праліўных дажджоў у Сербіі, Босніі і Герцагавіне аб'явілі надзвычайнае становішча. Рэкі выйшлі з берагоў, дзясяткі тысяч чалавек засталіся без прытулку. У зоне паводкі працягваецца маштабная выратавальная аперацыя. Людзей эвакуіруюць на лодках, самалётах і верталётах. Толькі з Белграда вывезеныя 15 000 чалавек.


Спіс ахвяраў неканчатковы, гавораць улады. Выніковая колькасць стане вядома пасля таго, як сыдзе вада. Зараз дождж спыніўся, але рэкі і апоўзні ствараюць сур'ёзную небяспеку.