Нацыянальны дзень Катара

18 декабря 2020

Нацыянальны дзень сёння ў Катары. Гэта ўрачыстасць, якая адзначае аб'яднанне і здабыццё краінай незалежнасці. Сёлета да свята прымеркавалі адкрыццё чацвёртага стадыёна, гатовага да прыёму чэмпіянату свету па футболе 2022 года. З Нацыянальным днём эміра Катара, яго намесніка і жыхароў краіны павіншаваў прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць да ўсебаковага пашырэння двухбаковых сувязяў і адзначыў: Мінск высока ацаніў атрыманы ад катарскага боку гуманітарны груз для барацьбы з каранавірусам.