НАТА павялічыць колькасць сіл рэагавання з 13 да 30 тысяч чалавек

5 февраля 2015
З такой заявай выступіў Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг. Ён адзначыў, што перадавая група гэтых сіл складзе каля 5 тысяч чалавек, здольных адказаць на пагрозы з боку экстрэмістаў, у прыватнасці, на Блізкім Усходзе і ў дзяржавах Паўночнай Афрыкі. Міністры абароны краін-членаў НАТА збіраюцца сёння ў Бруселі. Серыя пасяджэнняў адкрыецца традыцыйнай нарадай групы ядзернага планавання.