НАТА выключае ваеннае ўмяшанне ў сірыйскі канфлікт

11 октября 2013
Пазіцыю Паўночнаатлатнычнага альянсу выразна абазначыў генеральны сакратар альянсу. Андэрс Фог Расмусен заклікаў сірыйскі ўрад і мяцежнікаў прыняць удзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе, якую плануецца правесці ў лістападзе. Адзначым, да моманту ўзгаднення плана знішчэння хімзброі ў Сірыі ў канцы верасня Расмусен магчымасці ваеннага ўмяшання не адмаўляў. Зараз ён цвёрда заяўляе, што ў сірыйскім пытанні ваеннага рашэння няма.