НАСА паведамляе аб набліжэнні буйнога астэроіда

18 марта 2019

Нябеснае цела максімальна зблізіцца з Зямлёй 22 сакавіка і праляціць над нашай планетай на адлегласці прыкладна 305 тысяч кіламетраў. Гэта амаль на 80 тысяч менш, чым адлегласць ад Месяца да Зямлі. Хуткасць руху астэроіда складае каля 5 кіламетраў за секунду, а дыяметр - ад 18 да 40 метраў. Гэта прыкладна адпавядае параметрам прыватнага дома.