НАСА адпраўляе на Марс робата-гуманоіда

20 мая 2016

Яго стварылі сумесна з шатландскімі навукоўцамі. Ён абсталяваны стэрэакамерамі і мноствам датчыкаў. Рост "Валькірыя" (такое імя атрымала распрацоўка) - 180 сантыметраў, а вага - 135 кілаграмаў. Па меркаванні экспертаў, чалавекападобны гуманоід на дзвюх нагах у вызначаных умовах больш эфектыўны, чым робат на колах. Аднак гэты андроід яшчэ трэба будзе ўдасканаліць. Пілатуемая экспедыцыя на Марс запланаваная прыблізна на 2035 год. Задача робатаў-гуманоідаў - падрыхтаваць месца пасадкі і будучай марсіянскай базы.