Напружанае становішча застаецца ў Егіпце

5 февраля 2015

Некалькі тэрактаў было ўчынена пасля сутыкненняў паміж прыхільнікамі і праціўнікамі цяперашняга прэзідэнта краіны ў Каіры і на Сінайскім паўвостраве. А напярэдадні ў аэрапорце егіпецкай сталіцы абясшкодзілі два выбуховыя прыстасаванні. У сувязі з гэтым МЗС Беларусі рэкамендуе нашым грамадзянам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Егіпце або якія маюць намер наведаць гэту краіну, не пакідаць курортныя зоны і ўстрымацца ад паездак у буйныя гарады і раёны.