На захадзе Германіі быў дадзены старт новаму карнавальнаму сезону

11 ноября 2019
11-га чысла. 11-га месяца. У 11 гадзін 11 хвілін на захадзе Германіі быў дадзены старт новаму карнавальнаму сезону. Сёлета дата прыпала на панядзелак,  аднак сапраўдных прыхільнікаў карнавала гэтым не спалохаеш. Яны загадзя падбалі пра тое, каб узяць выхадны, падрыхтавалі касцюмы і дамовіліся аб тым, дзе будуць сустракацца. Адной з галоўных карнавальных сталіц Германіі па праве лічыцца Кёльн.