На паўднёвым усходзе Украіны не спыняюцца масавыя мітынгі

9 апреля 2014

Тысячы людзей правялі акцыю каля будынка абласной адміністрацыі ў Харкаве. Напярэдадні падраздзяленні міліцыі выцеснілі адтуль мітынгоўцаў, каля 70 чалавек былі затрыманыя.


У Данецку будынак абласной адміністрацыі ўжо другія суткі ўтрымліваюць мітынгоўцы. Як і ў іншых паўднёва-ўсходніх рэгіёнах краіны, людзі патрабуюць правядзення рэферэндуму аб статусе свайго рэгіёну.


У Луганску мітынгоўцы ўступілі ў дыялог з прадстаўнікамі ўлады, у выніку якога з захопленага будынка СБУ выйшлі больш за 50 чалавек без зброі. Перагаворны працэс усё яшчэ працягваецца. Да паўднёвага ўсходу Украіны падключыўся і захад. У Львове штурмам узялі абласную пракуратуру.