На поўдні Чылі лёгкаматорны cамолет упаў на жылы дом

17 апреля 2019

Надзвычайнае здарэнне на поўдні Чылі. Лёгкаматорны cамалёт упаў на жылы дом. На борце знаходзіліся 6 чалавек. Усе яны загінулі. Траўмы атрымала жанчына, якая ў момант крушэння паветранага судна знаходзілася паблізу: яе зачапіла дэталямі фюзеляжа. На месцы трагедыі ўзнік пажар, які ахапіў будынак. Полымя неўзабаве перакінулася на суседні будынак. Унутры дамоў у момант інцыдэнту людзей не было. Вядзецца расследаванне прычын авіякатастрофы.