На Японію рухаецца супертайфун

12 октября 2019

У Японіі больш як 750 тысяч дамоў засталіся без электразабеспячэння ў суседняй з Токіа прэфектуры Ціба, спецыялісты высвятляюць прычыны маштабнага адключэння. Тым часам да прэфектуры набліжаецца самы моцны за апошнія 60 гадоў супертайфун "Хагібіс". Парывы ветру дасягаюць 55 метраў за секунду - удар стыхіі ўжо разбурыў прыватны катэдж, чацвёра яго жыхароў пацярпелі. Да эвакуацыі рыхтуюцца амаль 10 млн чалавек. Непагадзь ужо стала прычынай адмены матчаў Кубка свету па рэгбі і пераносу кваліфікацыйных заездаў Гран-пры Японіі чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын "Формула-1".