На выбарах Прэзідэнта Аргенціны перамагае апазіцыянер Фернандэс

28 октября 2019

Левацэнтрысцкі апазіцыянер Альберта Фернандэс атрымлівае перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне. Па выніках апрацоўкі большасці бюлетэняў ён набірае амаль 48 %, а яго апанент Макры - 40 і 6 % галасоў. Для перамогі ў першым туры, паводле аргенцінскага заканадаўства, неабходна набраць больш за 45 %. Дзеючы прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры ўжо павіншаваў свайго саперніка з перамогай.