На ўсходзе Японіі бушуе трапічны шторм "Міндуль"

22 августа 2016

Адмененыя больш за паўтысячы авіярэйсаў, парушаныя паромныя і чыгуначныя зносіны. У горадзе Кавасакі ля Токіа з-за пагрозы апоўзня эвакуіравана каля 35 тысяч чалавек. Абарваныя лініі электраперадачы, без святла засталіся каля 200 тысяч жыхароў. Паведамляецца аб 30 пацярпелых. Зараз тайфун перамяшчаецца ў паўноча-заходнім напрамку. Парывы ветру ў эпіцэнтры дасягаюць 180 кіламетраў за гадзіну. Паводле звестак метэаслужбаў Японіі, яшчэ адзін шторм чакаецца заўтра на востраве Хакайда, а ў чацвер у паўднёва-заходніх рэгіёнах.