На вуліцы Афінаў выйшлі тысячы дэманстрантаў

12 июня 2015

Яны пратэстуюць супраць магчымага пагаднення Грэцыі з крэдыторамі. Яны асцерагаюцца, што ўрад саступіць і пагодзіцца з патрабаваннямі жорсткіх мер эканоміі ў абмен на фінансавую дапамогу. Перамовы паміж Грэцыяй і яе крэдыторамі дасягнулі крытычнага пункту. МВФ перапыніў перамовы. Сустрэча прэм'ера Алексіса Цыпраса з кіраўніком Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам не мела поспеху. Урад Цыпраса ўжо пад агнём крытыкі ўласных прыхільнікаў, а камуністы ўчора захапілі будынак Мінфіна. Рызыка дэфолту Грэцыі расце з кожным днём.