На цэнтральную частку Румыніі абрушыўся моцны снегапад

2 октября 2013

Кастрычнік паднёс жыхарам Румыніі сапраўдны сюрпрыз - на цэнтральную частку краіны абрушыўся моцны снегапад. Менш чым за гадзіну восеньскі краявід змяніўся зімовым. Больш за іншых пацярпелі аўтамабілісты, якіх непагадзь заспела ў шляху. На дарогах утварыліся кіламетровыя заторы, паліцыя зарэгістравала дзясяткі аварый. Скардзяцца на такія сюрпрызы пагоды і аграрыі - пад 10-сантыметровым пластом снега застаўся яшчэ не ўбраны ўраджай.