На Таймс-сквер у Нью-Ёрку ўсталёўваюць навагодні хрустальны шар

29 декабря 2016

На Таймс-сквер у Нью-Ёрку ўжо ўсталёўваюць галоўны навагодні сімвал Амерыкі - хрустальны шар. Туды ж прывезлі і вялізную лічбу 7, якую паставяць замест шасцёркі. Знакаміты хрустальны шар кожны год збіраюць з  элементаў зноў, каб  чарговы раз атрымаўся непаўторны ўзор. Сёлета шар назвалі "Падарунак дабрыні", які сімвалізуе адзінства ўсяго свету. Ён апусціцца ўніз па шпілі небаскроба, калі на Усходнім узбярэжжы ЗША настане Новы год. За гэтым сімвалічным рытуалам на Таймс-сквер назіраюць тысячы амерыканцаў і замежных турыстаў.