На Швейцарыю абрынуліся праліўныя дажджы

4 мая 2015

У сувязі з багатымі ападкамі ў заходніх і паўночных раёнах краіны аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Затопленыя дзясяткі жылых дамоў, некалькі рэстаранаў былі знішчаныя вадой, пашкоджаныя будынкі і аўтамабілі. На шчасце, сярод людзей ніхто не пацярпеў. Узровень вады ў рацэ Арв дасягнуў небяспечнай адзнакі. У адным з універсітэтаў Жэневы затапіла скляпенні. Таксама былі перакрытыя некалькі мастоў і дарог.