На поўначы Італіі пасажырскі цягнік сутыкнуўся з фурай

24 мая 2018

Два чалавекі загінулі, яшчэ 15 пацярпелі. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Калуза - на поўнач ад Турына. Грузавік з літоўскімі нумарамі выехаў на чыгуначныя пуці, калі на семафоры ўжо загарэўся забараняльны сігнал. Ад удару лакаматыў і два вагоны сышлі з рэек, павалілі высакавольтныя лініі элекрапередачы. На месцы працягваюць працаваць пажарныя і ратавальнікі. Стан ахвяр ацэньваецца як цяжкі.