На саміце ЕС прынялі заключны дакумент па міграцыі

21 октября 2016

У якасці прыярытэтаў прадугледжваецца ўзмацненне абароны знешніх меж і кантроль над міграцыйнымі патокамі. Лідары краін ЕС таксама чакаюць ад Еўракамісіі прапановы па стварэнні еўрапейскай інфармацыйнай сістэмы аб падарожніках. Што датычыцца міграцыйных патокаў, у задачах - прадухіленне незаконнай міграцыі на маршруце Цэнтральнага Міжземнамор'я, падтрыманне і ўзмацненне кантролю на маршруце Усходняга і захаванне пільнасці ў дачыненні да іншых маршрутаў. У першы дзень саміта абмяркоўваліся яшчэ дзве тэмы: сірыйскі крызіс і блакіраванне пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж ЕС і Канадай парламентам бельгійскага рэгіёна Валонія.