На прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі перамог Аляксандр Стуб

12 февраля 2024

Фінляндыя падводзіць вынікі другога тура выбараў. Гонку за пасаду кіраўніка дзяржавы выйграў былы прэм'ер краіны. Аляксандр Стуб набраў 51,5 % галасоў.

Новы прэзідэнт адносіцца да "ястрабаў" - ён прыхільнік актыўнага ўдзелу Фінляндыі ў НАТА, абяцае аказваць дапамогу Украіне і праводзіць палітыку канфрантацыі ў дачыненні да Расіі. Пры гэтым Стуб дапускае транзіт і нават размяшчэнне на тэрыторыі краіны ядзернай зброі.