На пасаду Тэрэзы Мэй прэтэндуе ўсё большая колькасць кандыдатаў

26 мая 2019

На пасаду Тэрэзы Мэй  прэтэндуе ўсё большая колькасць кандыдатаў - іх ужо 8. Пра сваё жаданне ўзначаліць партыю кансерватараў, а значыць аўтаматычна заняць і пасаду прэм'ер-міністра  заявіў таксама міністр па справах навакольнага асяроддзя  Майкл Гоўв. А напярэдадні стала вядома пра яшчэ 2 прэтэндэнтаў. Гэта былы міністр па пытаннях выхаду Вялікабрытаніі з ЕС  Дамінік Рааб і экс-лідар Палаты абшчын  Андрэа Лідсам. Галоўным імаверным лідарам кансерватараў лічыцца  Борыс Джонсан. Нагадаем, Тэрэза Мэй аб’явіла аб тым, што пойдзе ў адстаўку 7 чэрвеня.