На Пекін абрынулася пясчаная бура

28 мая 2018

Хоць навукоўцы гавораць, што гэта хутчэй пыл. Канцэнтрацыя часціц у паветры кітайскай сталіцы перавысіла 800 мікраграмаў на кубаметр. У пачатку года атмасфера ў Пекіне стала значна чысцейшай дзякуючы новым экалагічным мерам. Але калі на чалавечы фактар забруджвання паветра паўплываць атрымалася, то зараз трэба перамагчы стыхійнае бедства.