На ажыўленай трасе на поўначы Тайваня загінулі 26 чалавек

19 июля 2016

Тэрміновыя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Тайваня. На ажыўленай трасе на поўначы вострава загінулі 26 чалавек. З нявысветленых пакуль прычын, аўтобус урэзаўся ў прыдарожны адбойнік і загарэўся. Пасажыры патрапілі ў агнявую пастку і не змаглі выбрацца з ахопленай агнём машыны. Загінулі ўсе - цэлая турыстычная група, кіраўнік тура і вадзіцель аўтобуса. Хоць раней паведамлялі, што ён уцёк з месца катастрофы. Вядома, што турысты, паводле папярэдніх звестак, - грамадзяне Кітая, накіроўваліся ў аэрапорт недалёка ад сталічнага Тайбэя.