На адстаўцы Тэрэзы Мэй настойваюць больш як 10 брытанскіх міністраў

24 марта 2019

Абвастраецца становішча і ў Вялікабрытаніі. На адстаўцы Тэрэзы Мэй з-за праблем вакол Брэксіту ўжо настойваюць больш як 10 брытанскіх міністраў. Як піша газета "Таймс" са спасылкай на прадстаўніка брытанскага ўрада, напярэдадні прэм'ера прымусілі назваць дату сваёй адстаўкі. Паводле непацверджанай інфармацыі, "яна сыдзе праз 10 дзён". Выданне адзначае, што нават найбліжэйшыя саратнікі Мэй лічаць яе адстаўку непазбежнай. Мяркуецца, што працэс Брэксіту павінен завяршыць часовы пераемнік. Яго кандыдатура зараз абмяркоўваецца. Паводле даных "Сандэй Таймс", выступіць супраць цяперашняга прэм'ера плануюць ужо заўтра на пасяджэнні кабміна.