На асноўных КПП украінска-расійскай мяжы заробіць сістэма біяметрычнага кантролю

26 декабря 2017

Сёння на ўсіх асноўных КПП украінска-расійскай мяжы заробіць сістэма біяметрычнага кантролю. Пакуль памежная служба Украіны будзе выкарыстоўваць мабільныя комплексы ў тэставым рэжыме. Але праз тыдзень - з 1 студзеня - кантроль увядуць для ўсіх замежнікаў. Паводле ўказа Пятра Парашэнкі, замежнікі павінны будуць загадзя паведамляць украінскім уладам пра планы наведаць краіну.