На Алімпіядзе частуюць чорным марожаным

21 февраля 2018

На Алімпіядзе частуюць незвычайным - чорным - марожаным. Ласунак з чарнілаў кальмара мае горка-салодкі смак. Вырабляюць марожанае ў рэгіёне Чумунджынып, куды і з'язджаюцца аматары экзотыкі з усёй Карэі. А ў дні вялікага спартыўнага свята яшчэ і замежныя турысты.