На месцы крушэння расійскага траўлера "Далёкі Усход" працягваюцца пошукі людзей

2 апреля 2015

На месца крушэння расійскага траўлера "Далёкі Усход" у Ахоцкім моры вылецелі супрацоўнікі Следчага камітэта. Узбуджана крымінальная справа. Вядома, што катастрофа адбылася хутка, экіпаж не паспеў падаць сігнал бедства. На борце знаходзіліся 132 чалавекі. Большасць - расіяне. Астатнія - ншаземцы (сярод іх грамадзяне Украіны і Літвы). Паводле апошніх звестак, жывымі атрымалася знайсці 63 чалавекі. 

Нагадаем, траўлер пацярпеў крушэнне ў ноч на чацвер за 250 кіламетраў на поўдзень ад Магадана. Зараз у раёне бедства ідуць актыўныя пошукі - 15 чалавек дагэтуль не знойдзены.