На Кубе адзначылі 55-ю гадавіну рэвалюцыі

2 января 2014

На Кубе адзначылі 55-ю гадавіну рэвалюцыі, у выніку якой да ўлады прыйшлі паўстанцы на чале з Фідэлем Кастра. У Гаване знамянальную дату адзначылі артылерыйскім салютам. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў Сант'яга-дэ-Куба. Гэты горад лічыцца калыскай нацыянальнага рэвалюцыйнага руху. У парку, дзе шмат гадоў таму Фідэль Кастра абвясціў свету пра сваю перамогу, выступіў цяперашні кубінскі лідар - яго брат Рауль. Сёлета на цырымоніі прысутнічалі больш за 3 000 чалавек, у тым ліку ўдзельнікі падзей тых гадоў, кіраўніцтва Камуністычнай партыі краіны і члены ўрада.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Рауля Кастра і кубінскі народ з 55-годдзем з Дня вызвалення Рэспублікі Куба.