На Кубе адкрылі доступ да магілы Фідэля Кастра

5 декабря 2016

Прах камандантэ быў пахаваны ўчора на могілках у Сант'яга-дэ-Куба. Магіла ўяўляе сабою круглы камень шэрага колеру, дзе напісана ўсяго адно слова "Фідэль". Лідар кубінскай рэвалюцыі знайшоў апошні прыстанак побач з маўзалеем нацыянальнага героя Хасэ Марці. Вакол месца пахавання выстаўленая ганаровая варта. Фідэль Кастра памёр 25 лістапада на 91-м годзе жыцця.  Помнікаў камандантэ на Кубе ўзводзіць не будуць, як і зваць вуліцы і плошчы яго імем.  Гэта была воля нябожчыка, які на працягу свайго жыцця адмаўляў культ асобы.