На буйныя інвестыцыі Кіеву разлічваць не варта

28 апреля 2015

Кіеў сабраў прадстаўнікоў больш як пяцідзесяці дзяржаў

Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі ў падтрымку краіны абмяркоўваюць далейшыя крокі ў рэфармаванні эканомікі і барацьбе з карупцыяй. Сярод тэм - ініцыятывы па аднаўленні пацярпелых раёнаў і дапамогі ўнутрана перамешчаных асобам. Што датычыцца фінансавай дапамогі Украіне, то, па меркаванні шэрагу палітолагаў, на буйныя інвестыцыі Кіеву разлічваць не варта. ЕС абяцаў у найбліжэйшыя гады вылучыць краіне 1 мільярд 800 мільёнаў долараў, але гэтага не хопіць нават на пакрыццё надзённых выдаткаў. Для параўнання: Грэцыі з 10-мільённым насельніцтвам вылучылі 320 мільярдаў.