На Індыю абрынуўся наймагутны цыклон Файлін

12 октября 2013

Тэрміновыя навіны прыходзяць з Індыі. На краіну абрынуўся наймагутны цыклон Файлін. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры дасягае 240 кіламетраў за гадзіну. Улады аб'явілі апошні - чырвоны - узровень трывогі. У паўднёва-ўсходніх штатах эвакуіраваныя 400 тысяч чалавек. Па прагнозах метэаролагаў, свайго піку шторм дасягне літаральна праз некалькі гадзін. Цыклону ўжо прысвоеная вышэйшая катэгорыя небяспекі.