На Філіпінах працягвае расці колькасць ахвяр тайфуну "Мангхут"

19 сентября 2018

У спісе загінуўшых больш чым 80 чалавек. Дзясяткі прапалі без весткі. У сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і маштабнымі стратамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя нашага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Філіпін Радрыга Дутэртэ. Сотні вайскоўцаў, супрацоўнікаў экстранных службаў і валанцёраў ліквідуюць наступствы тайфуну. "Мангхут" прынёс магутныя ліўні, а яны справакавалі сход апоўзняў і паводкі. Пашкоджаны фермерскія гаспадаркі і жылыя дамы. Сума ўрону зараз складае 265 мільёнаў долараў.

Прайшоўся "Мангхут" і па Кітаі. У выніку ўдару стыхіі па паўднёвым узбярэжжы загінулі 5 чалавек, сотні пацярпелі. Больш як паўтара мільёна жыхароў эвакуіраваныя. Улады ацанілі ўрон у 764 мільёны долараў.